Апублікавана на сайце euroradio.fm 20/09/2012

Трэнер Аляксандр Яфімаў сцвярджае, што сам падсыпаў допінг метэналон у каву Надзеі Астапчук. Пры дапамозе журналісцкага эксперыменту правяраем праўдзівасць гэтых словаў.

Звяртаемся да спартсменаў, якія дапамагаюць нам знайсці на ценявым рынку анабалічны стэроід.

100-міліграмовую ампулу з метэналонам купляем цягам аднаго дня. Рынкавая назва прэпарата “Прымабол”. Кошт – каля васьмі долараў. Прэпарат уводзіцца ўнутрымышачна, але паэксперыментуем і з ім.
Таблетак жа нам давялося чакаць каля двух тыдняў. У выніку за 60 долараў купляем упакоўку “Прымабол таблетс”, вага кожнай пілюлі – 50 міліграмаў. На ўпакоўцы прамым тэкстам пазначана: “Анабалічны гармон для прасоўвання канструктыўнага анабалізму бялку”.

Эксперымент паказвае, што незаўважна распусціць як вадкі, так і парашкападобны метэналон у каве немагчыма.