На дадзены ж момант “Факт” – гэта суполка журналістаў, якія выкарыстоўваюць следчы метад у розных медыях. Сярод нас ёсць не толькі маладыя кадры, але і бывалыя, з аўтарытэтным іменем і досведам кіравання СМІ.

Да жалю, следчы метад дагэтуль слаба прадстаўлены ў Беларусі. Прычына пераважна ў тым, што ў нашай краіне амаль адсутнічае паўнавартасны рынак СМІ. Мэнэджменту выданняў дорага ўтрымліваць журналістаў-следчых. Штаты невялікія, і ад усіх аўтараў патрабуюць выдаваць як мага больш матэрыялаў. Гонка за колькасцю не заўсёды пераўтвараецца ў гонку за якасцю.

Тым не менш, пасля публікацыі матэрыялаў, якія рыхтавалі ўдзельнікі суполкі “Факт”, у краіне мяняліся законы. Прывядзём некалькі прыкладаў.

З-за бюракратыі ў мытным саюзе набыў моц дзікунскі тэхрэгламент, дзе дазволілі агромістыя перавышэнні нормаў па стронцыі ў прадуктах харчавання. Пасля выхаду расследавання на праблему звярнулі ўвагу і вярнулі ў Беларусь старыя нормы.

Ці ўзгадаем пра колішняе бяспраўе з продажамі “бубак” і “спайсаў” у Беларусі. Нашы журналісты першымі правялі на гэты конт расследаванні, у хуткім часе аб праблеме загаварыл. Законы змянілі, хоць і ў даволі спрэчны бок.

Было і такое, што мініраслледаванні нашых удзельнікаў прыводзілі да закрыцця крыміналных спраў. Узгадаем пра гучнае ДТЗ з удзелам раварыста ў Гародні. Прама пасярод дарогі (не на пешаходным пераходзе) хлопцу пад колы кінуўся пажылы мужчына. Пасля сутыкнення пешаход загінуў, ударыўшыся галавой аб ходнік. Распачалі крыміналную справу. Цягам журналісцкага расследавання стала вядома, што раварыстам аказаўся 16-гадовы спартсмен, які фізічна не мог парушаць ДТЗ, бо ехаў на спецыфічным ровары. Гэту інфармацыю Следчы камітэт чамусьці хаваў. Але пасля выхаду матэрыяла ў свет крымінальную справу закрылі.

Часам расследаванні журналістаў з “Факту” не прыводзілі да зменаў, але раскрывалі жыццё беларусаў у самых цікавых сферах. У прыклад можна прывесці трылогію аб беларускіх варах у законе

Чаму б не пашыраць ўдалую практыку са следчым метадам?

З намі можна звязацца праз скрыню fakt.agency@gmail.com